Samstag, 16. November 2013

Офіс па-беларуску


161113
Наіўна ўзрадваўся, што нарэшце можна будзе карыстацца Microsoft Office па-беларуску, як на любой іншай нармальнай мове. Спампаваў – цалкам афіцыйна і абсалютна бескаштоўна – беларускі інтэрфэйс для Office 2013, дык не: праверкі беларускага правапісу дагэтуль няма.
Нават ёсць беларуская старонка Office, але, калі йдзеш па праверку правапісу, з яе даецца спасылка:
Гэтая старонка пакуль недаступная на Беларускі. Каб удасканаліць вашу працу, мы прапануем Русский. Калі вы аддаяце перавагу іншай мове, карыстайцеся міжнароднай старонкай

Беларускі” тут, відаць, маецца на ўвазе “язык”, не мова. Што ж, давядзецца чакаць далей. А пакуль карыстацца праверкай правапісу ў OpenOffice.