Адзін мой менскі знаёмы-музыка аднаго разу паехаў падзарабіць са сваім аркэстрыкам на сельскае вясельле кудысьці пад Стоўбцы. Усё было як належыць: Натоўп гасьцей - родных і знаёмых з абодвух бакоў, сталы, устаноўленыя літарай П... І на сярэдзіну кожны выходзіць па чарзе і прамаўляе свае здравіцы. Дайшла чарга да аднаго дзядка. Выйшаў ён са сваёй чаркай і пачаў сваю прамову: "Вось сядзіць Аленка са сваім Міхасём. Вось яе бацькі - Фрося з Гаўрылам, вось ягоныя бацькі ..." І гэтак далей, пакуль усіх прысутных не пералічыў. Трохі стомленыя ўжо да гэтага часу госьці падрыхтаваліся ўсё ж праслухаць ягоную гаворку, а ён, сабраўшыся з думкамі, сказаў: "Ну, дык вось!" І перакуліўшы махам сваю чарку, з пачуцьцём выкананага абавязку павярнуўся на сваё месца. Што і казаць - красамоўнае выйшла ў яго "Ну, дык вось" |
Montag, 19. Oktober 2009
Ну, дык вось!...
Abonnieren
Posts (Atom)