Montag, 19. Oktober 2009

Ну, дык вось!...

Адзін мой менскі знаёмы-музыка аднаго разу паехаў падзарабіць
са сваім аркэстрыкам на сельскае вясельле кудысьці пад Стоўбцы.
Усё было як належыць: Натоўп гасьцей - родных і знаёмых з
абодвух бакоў, сталы, устаноўленыя літарай П... І на сярэдзіну
кожны выходзіць па чарзе і
прамаўляе свае здравіцы. Дайшла
чарга да аднаго дзядка. Выйшаў ён са
сваёй чаркай і пачаў сваю
прамову: "Вось сядзіць Аленка са сваім Міхасём. Вось яе бацькі -
Фрося з Гаўрылам, вось ягоныя бацькі ..." І гэтак далей, пакуль
усіх прысутных не пералічыў. Трохі стомленыя ўжо да гэтага часу
госьці падрыхтаваліся ўсё ж праслухаць ягоную гаворку, а ён,
сабраўшыся
з думкамі, сказаў: "Ну, дык вось!"
І перакуліўшы махам сваю чарку, з
пачуцьцём выкананага
абавязку павярнуўся на сваё месца.
Што і казаць - красамоўнае выйшла ў яго "Ну, дык вось"